• На Лепельщине начались мероприятия ко Дню Независимости Республики…
  • Дорогие друзья! Поздравляем с Днём Независимости Республики Беларусь…
  • День Независимости – это не только дата, но…
  • 3 июля не случайная дата: в этот день…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Школьный меридиан
    • Новости региона
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Беларусь помнит!
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
    • Бацькаўшчына
    • В стране
    • Сто дорог – одна твоя
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

Замалёўкі з базару. Тавары для агароднікаў

lepadmin - Пульс Лепельщины - 14.02.2023
Надвор’е ў нядзелю было спрыяльным для таго, каб выйсці і прагуляцца: пасля суботняга мокрага снегу ўсіх радавала сонейка, сціх вецер.
lepadmin
165 просм. 0 Комментариев

Надвор’е ў нядзелю было спрыяльным для таго, каб выйсці і прагуляцца: пасля суботняга мокрага снегу ўсіх радавала сонейка, сціх вецер.

Надвор’е ў нядзелю было спрыяльным для таго, каб выйсці і прагуляцца: пасля суботняга мокрага снегу ўсіх радавала сонейка, сціх вецер. Засмучалі хіба што абледзянелыя тратуары і пешаходныя дарожкі. Аднак амаль уся тэрыторыя базарнай плошчы была пасыпана пяском, так што, за выключэннем некаторых небяспечных лапікаў, хадзіць можна было спакойна. Дык чаму б не прайсціся?

Базар, нягледзячы на спрыяльнае надвор’е, быў нешматлюдным. Спачатку скіраваўся да палатак, дзе прадавалася насенне. Разважаў так: зараз самы спрыяльны час высяваць расаду перцу — яго насенне агароднікі ўжо набылі, прыйшла чарга набываць насенне памідораў. З гэтай мэтай звярнуўся да знаёмага прадаўца, якая нечакана адказала:

— Вы не паверыце, але ў апошні час пакупнікі аддаюць перавагу насенню агуркоў.

— Чым жа яны тлумачаць такі выбар?

— Не цікавілася. Верагодна, людзі высяваюць насенне агуркоў не для расады, якую ў далейшым можна перасадзіць у парнік ці адкрыты грунт. Магчыма, насенне яны адразу высяваюць у аб’ёмныя ёмістасці, каб вырасціць на акне да Дня Перамогі, а то і раней, для таго, каб мець на стале свежыя агуркі.

Такое тлумачэнне лічу лагічным. Насенне агуркоў у той палатцы прапаноўвалася па цане ад 60 капеек да 6 рублёў за пакецік. Заадно пацікавіўся і насеннем памідораў. Яго прадавалі па цане ад 60 капеек да 7 рублёў за пакецік, у залежнасці ад сорту і вытворцы.

— Можна набыць і больш танныя, — тлумачыла прадавец. — Аднак у такім выпадку насенне мае горшую ўсходжасць. А вось гэтыя, хаця і каштуюць даражэй, гарантавана дадуць парасткі. Прынамсі, ніхто з пакупнікоў не скардзіўся. Я ж працую тут ужо не першы год.

Яшчэ адным папулярным таварам у мінулую нядзелю стаў грунт для высаджвання расады. Так, нашы агароднікі ў пераважнай большасці ўжо не карыстаюцца чарназёмам са сваіх агародаў, а набываюць спецыяльны грунт. У прыезджых прадаўцоў на апошнім базары бачыў 10-літровыя пакеты грунту па 2,50 і 20-літровыя па 4 рублі. Прычым на пакетах было напісана, што адны прызначаны для вырошчвання расады памідораў і перцу, другія — для кветак, а трэція — універсальныя. Так што выбар, як бачна, даволі шырокі.

Затрымаўся ля ралета мясцовых прадаўцоў, якія прапаноўвалі грунт у 35-літровых пакетах па 12 рублёў.

— Даволі дорага ў параўнанні з вашымі суседзямі, — выказаў сваё меркаванне прадаўцу.

— У нас вельмі добры тавар. У ім у збалансаваных прапорцыях ёсць усе патрэбныя расадзе рэчывы і мікраэлементы. Мы прадаём яго некалькі гадоў, ніколі не было скаргаў, што ў нашым грунце не ўзышло насенне, — абараняла жанчына свой тавар. — Да таго ж сёлета грунт прадаецца на рубель танней, чым летась.

Як заўсёды, актыўна ішоў гандаль ля гандлёвай кропкі пастаўскага рыбгаса. Наведвальнікі ахвотна набывалі адборных карпаў па 6,90 і таўсталобікаў па 5,70 рубля за кілаграм.

Абыходзячы рэчавы рынак, звярнуў увагу, што ў нядзелю не было палаткі з жаночымі паліто і курткамі. Гэты тавар сезонны, асенне-зімовы. Верагодна, з заканчэннем сезону знізіўся і попыт, вось прадпрымальнік і вырашыў прыпыніць працу.

Завяршыў абход наведваннем сельскагаспадарчай пляцоўкі. Асартымент і цэны на ёй засталіся без змяненняў, хіба што цана на бульбу знізілася да 7 рублёў за 10-літровае вядро. Збожжа прадавалася з пяці аўтамабіляў па пяць-шэсць рублёў за вядро. З гародніны заўважыў буракі, моркву і цыбулю па 1,50 рубля за кілаграм. Акрамя таго, прадаваліся яйкі курыныя па 4 рублі 50 капеек за дзясятак.

Увогуле, машын было няшмат, свабодныя месцы выкарыстоўваліся як парковачныя. Атрымлівалася даволі зручна: наведвальнік мог прыехаць, пакінуць машыну, прайсці па гандлёвых радах — і вярнуцца з пакупкамі.

Тэкст і фота: В. МАТЫРКА

На здымку: асартымент грунтоў для высаджвання расады

МЕТКИ:
Предыдущая
Отсидеться не выйдет. Лукашенко призывает к сплочению в ОДКБ и четкому определению своей политики
Следующая
Человек года Витебщины
Рекомендуем
26.06.2023
Выставка семьи Будич
01.03.2023
Экскурсия лепельчан в краеведческий музей
03.08.2024
Отдел охраны природы Березинского заповедника выявил 104 административных правонарушения
20.01.2023
О приоритетах и основных достижениях белорусской науки, научно-технологической безопасности шел разговор на встрече участников информационно-пропагандистской группы райисполкома во главе с Игорем Урбаном
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • На Лепельщине начались мероприятия ко Дню Независимости Республики Беларусь
  • Дорогие друзья! Поздравляем с Днём Независимости Республики Беларусь и приглашаем на праздничные мероприятия!
  • День Независимости – это не только дата, но и символ свободы, гордости и достоинства нашей нации
  • 3 июля не случайная дата: в этот день Беларусь была освобождена от немецко-фашистских захватчиков, которые долгих 3 года 1 месяц и 6 дней истязали нашу страну в жестокой, кровопролитной войне
  • Уважаемые жители Лепельского района!Примите искренние поздравления с Днем Независимости Республики Беларусь
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна

(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved