LATEST
  • О роли семейных ценностей говорили с коллективом КУПП…
  • Клоун, музыка, шары и подарки: активистки БСЖ удивили…
  • В Беларуси определили растение 2026 года
  • Напоминаем, республиканский субботник пройдет в Беларуси уже в…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Школьный меридиан
    • Новости региона
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Беларусь помнит!
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
    • Бацькаўшчына
    • В стране
    • Сто дорог – одна твоя
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край

Гісторыя нашага краю

lepadmin - Бацькаўшчына - 19.01.2023
Лепельшчына даволі перспектыўны рэгіён у плане першабытнай гісторыі.
lepadmin
208 просм. 0 Комментариев

Лепельшчына даволі перспектыўны рэгіён у плане першабытнай гісторыі.

Бурштынавая знаходка

Ужо больш за паўтара дзесяцігоддзя археолаг Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Максім Чарняўскі займаецца вывучэннем археалагічнай спадчыны Лепельскага раёна. За гэты час зроблена шмат навуковых адкрыццяў, сярод якіх ёсць і сенсацыйныя.

Звычайна пасля завяршэння палявога сезона археолагі займаюцца камеральнай работай – вывучаюць палявыя калекцыі. Ужо некалькі месяцаў Максім Чарняўскі займаецца апрацоўкай археалагічнага матэрыялу прывезенага з леташняй экспедыцыі, якую ён разам са слабадскімі школьнікамі праводзіў каля вёскі Верабкі, ва ўрочышчы Дубавец, на стаянцы каменнага –- бронзавага вякоў.

У першыя дні новага года “Лепельскі край” зазірнуў да археолага ў лабараторыю, каб даведацца пра папярэднія вынікі вывучэння лепельскіх артэфактаў.

— Пакуль рана рабіць канкрэтныя высновы, бо праца па вывучэнні   знаходак з Лепельшчыны працягваецца. Непасрэдна зараз займаюся чысткай, сартыроўкай па матэрыялу (костка, крэмень, гліна), адношу артэфакты да розных катэгорый вырабаў –- кухоннага смецця ці іншых груп знаходак. Далей аналізую, вывучаю храналогію, культурную прыналежнасць. Усё гэта потым запісваецца ў адмысловыя вопісы, якія пасля будуць уключаны ў палявую справаздачу па выніках даследаванняў мінулага года. Шмат часу ідзе на тое, каб перабраць уручную, уважліва перагледзіць, кожную костачку, фрагмент керамікі, ці каменчык. Індывідуальныя знаходкі, выяўленыя падчас раскопак, мы адсартыроўваем і нумаруем непасрэдна падчас экспедыцыі. Але здараецца так, што ў палявых умовах не заўсёды маецца магчымасць ідэнтыфікаваць знаходку. Таму важна падчас камеральных даследаванняў правільна ахарактарызаваць кожны прадмет, –- зазначыў падчас размовы Максім Чарняўскі. –- Вось і зараз, сартыруючы матэрылы лепельскай калекцыі, выявіў адзін даволі цікавы “экзэмпляр”, які пры больш дэталёвым вывучэнні аказаўся фрагментам падвескі з бурштыну. Так што тактыка “збіраць усе каменчыкі” для далейшага лабараторнага аналізу спрацоўвае, бо ўнікальны артэфакт мог быць выкінуты ўбок як смецце – так ён змяніўся пад уплывам часу. Фрагмент вырабу невялікага памеру, прыкладна сантыметр на сантыметр, на ім добра бачны сляды адтуліны. Больш дакладна можна сказаць, якая ў знаходкі была першапачатковая форма пры далейшых дэталёвых даследаваннях. Тым не менш, гэты кавалачак бурштыну, трэці па ліку знойдзены намі ва ўрочышчы Дубавец і трэці на Лепельшчыне, чарговая сенсацыйная знаходка, – не хавае сваіх эмоцый Максім Міхайлавіч.

— Лепельшчына даволі перспектыўны рэгіён у плане першабытнай гісторыі, а мікрарэгіён “Бярэшча” – увогуле адна з археалагічных пярлін Віцебшчыны. Ён вельмі перспектыўны для даследавання – толькі ў мінулым годзе археолагі выявілі ў ім 10 новых помнікаў археалогіі 4-2 тыс. да н.э. Працы – не на адно дзесяцігоддзе, – зазначае напрыканцы гутаркі Максім Чярняўскі.

Валерый Тухта

На здымках: 1. Максім Чарняўскі вывучае археалагічныя знаходкі з Лепельшчыны. 2. Фрагмент вырабу з бурштыну, знойдзены ў 2022 годзе.

МЕТКИ:
Предыдущая
РАБОТА С НЕБЛАГОПОЛУЧНЫМИ СЕМЬЯМИ В ЛЕПЕЛЕ
Следующая
Міжнароднае супрацоўніцтва
Рекомендуем
22.10.2024
Александр Лукашенко: надо подталкивать белорусов строить жилье в деревнях
26.01.2024
Когда многогранность становится вторым именем, или какие таланты есть у Софии Котляровой
06.02.2025
Деревенская жизнь — особенная: едем в Старое Лядно
13.10.2022
Лепельчанка передаёт технологию ручного ткачества молодежи
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • О роли семейных ценностей говорили с коллективом КУПП “Боровка”
  • Клоун, музыка, шары и подарки: активистки БСЖ удивили сюрпризом семью из Заслоново
  • В Беларуси определили растение 2026 года
  • Напоминаем, республиканский субботник пройдет в Беларуси уже в эту субботу, 25 октября
  • Александр Лукашенко одобрил проект соглашения с Россией о сотрудничестве в сфере драгоценностей
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна

(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved