• На Лепельщине начались мероприятия ко Дню Независимости Республики…
  • Дорогие друзья! Поздравляем с Днём Независимости Республики Беларусь…
  • День Независимости – это не только дата, но…
  • 3 июля не случайная дата: в этот день…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Школьный меридиан
    • Новости региона
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Беларусь помнит!
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
    • Бацькаўшчына
    • В стране
    • Сто дорог – одна твоя
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

Ферма ў Велеўшчыне — адна з лепшых у раёне

lepadmin - Сельское хозяйство - 13.12.2022
Першай у шэрагу аб’ездаў стала ферма ў Велеўшчыне.
lepadmin
109 просм. 0 Комментариев

Першай у шэрагу аб’ездаў стала ферма ў Велеўшчыне.

Ініцыятыву прыезду на ферму і тэму наведвання падаў старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Сяргей Марціновіч:

— З пачаткам халоднага надвор’я паўстае праблема стварэння добрых умоў працы. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі накіроўвае спецыялістаў менавіта на гэты напрамак. Камфортны тэмпературны рэжым на рабочых месцах, забеспячэнне цёплай рабочай вопраткай і абуткам павінны быць нормай, а не выключэннем.

Першай у шэрагу аб’ездаў стала ферма ў Велеўшчыне. Выбар тлумачыцца тым, што гэта адзін з перадавых вытворчых аб’ектаў не толькі ва УП “Пражэктар-агра”, а і ва ўсім раёне. Прычым лідарскія пазіцыі працоўны калектыў устойліва трымае ў апошнія гады. Уважлівыя чытачы абавязкова ўзгадаюць публікацыі, прысвечаныя дасягненням перадавікоў, якія былі размешчаны ў раённай газеце.

Прыехалі ў Велеўшчыну ў сярэдзіне дня, якраз перад пачаткам даення. Жывёлаводы Сяргей Баравік і Віктар Дзівін на кані прывезлі са склада муку, хлеб і разам з даяркамі сталі раздаваць іх жывёле. Каровы са смакам елі булкі, боханы, пернікі і цягнуліся да іх галовамі.

Варта патлумачыць. УП “Пражэктар-агра” мае ўстойлівыя, працяглыя традыцыі супрацоўніцтва з філіялам Лепельскім хлебазаводам ААТ “Віцебскхлебпрам”. На сельскагасападарчае прадпрыемства з гандлёвых арганізацый, магазінаў і крам вяртаюць непрададзеныя хлебабулачныя вырабы. Дзякуючы правільнаму гаспадарчаму падыходу, нерэалізаваная прадукцыя хлебазавода не ўтылізуецца, а перадаецца на фермы, для корму жывёле, а ў выніку атрымліваюцца вышэйшыя надоі.

З Сяргеем Марціновічам прайшлі па хлявах, зазірнулі ў халадзільны цэх, у пакоі для пераапранання і адпачынку. У хлявах і цялятніку было хаця і прахалодна, але не марозна. У бытавых памяшканнях батарэі былі цёплыя, але ж тэмпература паветра не зусім камфортная. Магчыма, варта было б лепш уцяпліць вокны.

Размова з загадчыцай фермы Ларысай Садоўскай адбывалася ў пакоі адпачынку. У памяшканні было цёпла. Там, сярод іншага, ёсць электрачайнік і плітка – значыць, пасля працы можна пагрэць ежу, выпіць гарачага чаю або кавы.

— Ларыса Рыгораўна, прапаную пачаць з лічбаў, якія характарызуюць ваш вытворчы аб’ект.

— На ферме ў цяперашні час утрымліваюцца 537 галоў буйной рагатай жывёлы. З іх 303 дойныя каровы, 115 цялят і 119 галоў — адкорм і нецелі. За суткі надойваем каля 3640 кілаграмаў малака. З іх рэалізуем каля 3500 кілаграмаў, астатняе ж ідзе на выпойванне цялят. У асноўным малако рэалізуецца гатункам экстра, рэдка — вышэйшым. У сярэднім ад каровы атрымліваем па 12 кілаграмаў малака — вельмі добры паказчык.

— Як пагалоўе забяспечана кармамі?

— У поўнай меры. Лета выдалася неблагое, трава расла ўсюды, было шмат угоддзяў, дзе можна было пасвіць кароў. Яны добра елі і добра давалі малако. З першага ўкосу сена і сенажу нарыхтавана ў поўную меру, а вось другі ўкос быў горшым. Затое кукуруза не падвяла, сіласу нарыхтавана вельмі шмат. Так што наша пагалоўе забяспечана ўсім неабходным: сенам, сенажом, сіласам і мукой.

— Як работнікі забяспечаны спецвопраткай з улікам зімы? – звяртаецца з пытаннем Сяргей Марціновіч.

— З гэтым існуюць пэўныя праблемы. Як вы бачылі, у асноўным людзі на работу прыходзяць у сваім спецадзенні. Цёплае адзенне выдавалася даўно. І хаця курткі і камізэлькі яшчэ не прыйшоў час выдаваць, яны ўжо знасіліся. Яшчэ трэба было б выдаць “робы” і халаты. Апошняе, што выдавалася, — гумовыя боты — вясной жывёлаводам і даяркам перад пачаткам пашавага перыяду. Праз нашу прафсаюзную арганізацыю мы звяртаемся з просьбай да кіраўніцтва гаспадаркі паспрыяць, але пакуль што нам адказваюць, няма грошай. Аднак у бліжэйшы час абяцаюць дапамагчы.

У вёсцы Велеўшчына ферма з’яўляецца ці не адзіным месцам працы для мясцовых жыхароў. Заробкі ў работнікаў, як і паўсюды ў галіне, залежаць ад надояў: летам, натуральна, вышэйшыя, а зімой скарачаюцца. Па словах Ларысы Садоўскай, у летнія месяцы даяркі і пастухі могуць атрымліваць да тысячы рублёў, зімой жа — каля 500-600 рублёў.

Як і многія кіраўнікі, Ларыса Рыгораўна заклапочана недахопам работнікаў. Каб даць магчымасць даяркам і жывёлаводам выкарыстаць чарговыя водпускі, яна просіць пенсіянераў, колішніх работнікаў выйсці на працу.

І ўсё ж такі, нягледзячы ні на якія цяжкасці і праблемы, кіраўніцтва УП “Пражэктар-агра” бачыць перспектыву развіцця жывёлагадоўлі ў Велеўшчыне, таму ідзе будаўніцтва побач яшчэ аднаго хлява. Памяшканне будзе разлічана на ўтрымліванне цялят. На сённяшні дзень у цялятніку пры ферме жывёла ўтрымліваецца да трох месяцаў, затым на дарошчванне перавозіцца на іншыя фермы. З увядзеннем у строй новага памяшкання плануецца на месцы гадаваць цялят ад васьмі месяцаў да года. А новае памяшканне — гэта і новыя рабочыя месцы.

Тэкст і фота: Васіль МАТЫРКА

На здымку: Сяргей Марціновіч вядзе размову з Ларысай Садоўскай

МЕТКИ:
Предыдущая
“Пока не рубанет Президент…” Лукашенко потребовал от чиновников исключить волокиту и бюрократизм
Следующая
Прыйшла зіма нечакана
Рекомендуем
19.08.2024
Линевич рассказал о мерах по сохранению поголовья КРС и причинах падежа
03.11.2023
Осмотр постановки сельскохозяйственной техники на длительное хранение
11.11.2024
В Беларуси продолжают чествовать хлеборобов: в почете – и лепельчане
11.04.2023
Ведется вспашка и подготовка почвы на лепельских полях
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • На Лепельщине начались мероприятия ко Дню Независимости Республики Беларусь
  • Дорогие друзья! Поздравляем с Днём Независимости Республики Беларусь и приглашаем на праздничные мероприятия!
  • День Независимости – это не только дата, но и символ свободы, гордости и достоинства нашей нации
  • 3 июля не случайная дата: в этот день Беларусь была освобождена от немецко-фашистских захватчиков, которые долгих 3 года 1 месяц и 6 дней истязали нашу страну в жестокой, кровопролитной войне
  • Уважаемые жители Лепельского района!Примите искренние поздравления с Днем Независимости Республики Беларусь
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна

(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved