На конкурсе майстар і яе навучэнцы прадэманстравалі свае калекцыі керамічных вырабаў і правялі майстар-класс по лепцы з гліны!
1 снежня кіраўнік гуртка “Цуд-глінка” Лепельскага Цэнтра рамёстваў Буйлава Наталля Сяргееўна разам са сваімі вучаніцамі Буйлавай Ангелінай і Палавінскай Варварай прынялі ўдзел у абласной выставе-конкурсе сярод дзіцячых гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ”Ад майстра да вучня“! На конкурсе майстар і яе навучэнцы прадэманстравалі свае калекцыі керамічных вырабаў і правялі майстар-класс по лепцы з гліны!
Удзельнік Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў “Скарбонка” Іван Мікалаевіч Будзіч і яго вучні Атрашкевіч Віктар і Ляоненка Уладзіслаў таксама прадставілі на конкурсе свае работы ў тэхніцы дэкаратыўнай разьбы па дрэве і прадэманстравалі сваё майстэрства!