• На Лепельщине начались мероприятия ко Дню Независимости Республики…
  • Дорогие друзья! Поздравляем с Днём Независимости Республики Беларусь…
  • День Независимости – это не только дата, но…
  • 3 июля не случайная дата: в этот день…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Школьный меридиан
    • Новости региона
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Беларусь помнит!
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
    • Бацькаўшчына
    • В стране
    • Сто дорог – одна твоя
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

Стала блізкай праца на зямлі

lepadmin - Сельское хозяйство - 29.11.2022
Убачыўшы трактар з плугамі на заснежаным полі, крыху здзівіўся.
lepadmin
97 просм. 0 Комментариев

Убачыўшы трактар з плугамі на заснежаным полі, крыху здзівіўся.

Аднак, прайшоў па раллі, паглядзеў — і ўсё стала зразумела. Як аказалася, глеба пад нятоўстым слоем снегу зусім не прамерзла. Нядаўна на палетку расла кукуруза, пра яе нагадвалі толькі роўныя шэрагі рэшткаў сцяблоў, якія на зіму для перагнівання трэба было завярнуць у зямлю.

Ворывам займаўся механізатар філіяла “Баброва-Агра” Іван Бачароў. Трактар МТЗ-1523 з 3-корпусным плугам апрацоўваў невялікі палетак, магутныя “Кіраўцы” з шырэйшымі агрэгатамі былі занятыя на іншых, больш прасторных палях. Такая арганізацыя справы падалася разумнай і рацыянальнай: малую тэхніку больш эфектыўна выкарыстоўваць на кароткіх гонях, а энерганасычаную — на доўгіх.

Іван Вітальевіч дазволіў праехаць разам з ім у кабіне трактара і распавёў пра сваю працу:

— Напярэдадні пераворваў суседні ўчастак, ён ужо пакрыты снегам. З раніцы мне дадзена заданне пераараць цяперашні, мяркую да абеда ўправіцца.

— А потым?

— Салярка ў баках ёсць, мабільны тэлефон — таксама. Кіраўнік патэлефануе, дасць указанне або ехаць на іншае поле, або на мехдвор.

Баброўскія палі засмечаны каменнем, некалькі даволі вялікіх выглядалі з-пад пласта глебы. Таму карпусы плугоў аснашчаны спецыяльнымі спружыннымі прыстасаваннямі, якія засцерагаюць лемяшы і іншыя дэталі ад паломак.

Глеба на полі цяжкая, гліністая, узгорыстая, да таго ж пакрыта слоем снегу, таму трактар слізгаў. Трактарысту было цяжка правесці роўную баразну, але ён вельмі стараўся.

— Іван Вітальевіч, як даўно працуеце ў “Баброва-Агра”?

— З чэрвеня. Раней шмат гадоў аддаў працы ў ААТ “Ладасна”, затым, пасля ліквідацыі таварыства, перайшоў у ААТ “Чарэйшчына”. З нядаўняга ж часу працую тут. Умовамі працы і заробкам задаволены.

— Раскажыце, калі ласка, пра сваю сям’ю.

— Разам з жонкай і дзецьмі жывём у вёсцы Курмялёўка. У нас падрастаюць дзеці Варвара, Мітрафан і Стэфанія, так што ёсць для каго працаваць, грошы зарабляць.

Менш, як дзесяць хвілін патрабуецца Івану Бачарову, каб праехаць вакол поля. Кароткімі гонямі зноў і зноў прырастае ворыва. Белая зямля становіцца чорнай, каб праз кароткі час зноў пакрыцца снегам. Дбайныя гаспадары выкарыстоўваюць любую магчымасць, каб восенню пераараць як мага больш палёў.

Тэкст і фота: Васіль МАТЫРКА

На здымку: па заснежаным полі едзе трактар з плугамі; Іван Бачароў

МЕТКИ:
Предыдущая
Апошнія ўборачныя дні
Следующая
Замалёўкі з базару
Рекомендуем
11.06.2025
Обед для трудовых побед!
20.10.2023
Многодетный папа и перспективный руководитель: в центре внимания – Сергей Плиговка
08.11.2024
Сегодня в Полоцке празднуют областные “Дажынкi”
11.04.2023
Декада “Внимание! Самоходные машины и тракторы!”
Leave a Reply

Нажмите, чтобы отменить ответ.

You must be logged in to post a comment.

Последние новости

  • На Лепельщине начались мероприятия ко Дню Независимости Республики Беларусь
  • Дорогие друзья! Поздравляем с Днём Независимости Республики Беларусь и приглашаем на праздничные мероприятия!
  • День Независимости – это не только дата, но и символ свободы, гордости и достоинства нашей нации
  • 3 июля не случайная дата: в этот день Беларусь была освобождена от немецко-фашистских захватчиков, которые долгих 3 года 1 месяц и 6 дней истязали нашу страну в жестокой, кровопролитной войне
  • Уважаемые жители Лепельского района!Примите искренние поздравления с Днем Независимости Республики Беларусь
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна

(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved