?“Лепельскі Цэнтр рамёстваў” запрашае жыхароў і гасцей горада на выставу мастацкіх работ Пшонка Уладзіміра Іванавіча “Горад адвечнае любові”!
?На выставе Уладзіміра Іванавіча Вы зможаце ўбачыць карціны ў розных жанрах: нацюрморты, партрэты, а таксама сапраўдную любоў мастака – пейзажы!
Уладзіміра Іванавіча адносяць да мастакоў-традыцыяналістаў. Прыкладам для яго творчасці з’яўляюцца вядомыя прадстаўнікі гэтага накірунку Шышкін і Айвазоўскі. Мастакоў-традыцыяналістаў часта называюць мастакамі-фатографамі. ?? Пры дапамозе ўласных рук, пэндзляў і фарбаў яны ствараюць рэалістычныя карціны, выявы на якіх выглядаюць не горш, чым на фотаздымку. Здаецца, што мастак перадае нават подых паветра і водар кветак! ???
?Работы, прадстаўленыя на выставе, уражваюць сваёй дэталізацыяй і рэалістычнасцю. На карцінах Вы зможаце ўбачыць знаёмыя куткі Лепеля: утульныя вулачкі, маляўнічае возера, родныя мясціны! ???Мастак умела перадае праз свае карціны аб’ёмнасць рэчаў, вытанчанасць формаў, рэалістычнае пачуццё прастора. Кожная работа мастака пранікнута любоўю да радзімы!