Сёння ў народнай студыі «Скарбонка» адбыўся надзвычайна ўзрушаючы і натхняльны творчы вечар «Свет без межаў», прысвечаны майстрыцы Валянціне Кісель і прымеркаваны да Дню незрачага чалавека.

Гэта гісторыя пра сапраўдную сілу духу! Жыццё Валянціны Міхайлаўны склалася няпроста, але яна знайшла ў сабе мужнасць не зламацца, пераасэнсаваць лёс і знайсці сваё прызначэнне ў творчасці. Страта зроку не адняла ў яе святла – яго яна ўкладвае ў кожную сваю працу.

Сёння Валянціна – гэта:
-Пераможца міжнародных фестываляў
-Член Саюза майстроў народнай творчасці Беларусі
-Майстрыня, чые паясы поўныя душы і цяпла.

Вечар быў поўны эмоций: гучалі вершы, якія кранаюць за сэрца, і кожны мог убачыць, як нарастаюць чароўныя арнаменты падчас майстар-класу ад майстрыні.
Гэтая сустрча яшчэ раз нагадала нам: няма такіх перашкод, якія не здалела бы перамагчы любоў да жыцця і творчасці.

