• В преддверии Дня Независимости Первый помиловал 16 человек
  • Пока мы помним – они живы: история о…
  • Профессиональный подход: Оксана Лясун о преимуществах целевой подготовки…
  • Восьмилетний мальчик выпал из окна, спасти ребенка не…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Школьный меридиан
    • Новости региона
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Беларусь помнит!
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
    • Бацькаўшчына
    • В стране
    • Сто дорог – одна твоя
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

Перамога на алімпіядзе – вынік сістэмнай працы!

Яна Мисник - Общество - 02.05.2025
Яна Мисник
295 просм. 0 Комментариев

Вядома, што поспех — гэта праца не аднаго дня. Але калі ён прыходзіць, гэта заўсёды асаблівая падзея. Так і для настаўніцы беларускай мовы і літаратуры СШ №1 г. Лепеля Вольгі Зарэцкай і яе вучаніцы Сафіі Палонскай – дыплом III ступені на рэспубліканскай алімпіядзе стаў вынікам шматгадовай сістэматычнай працы, узаемнай веры і любові да роднага слова. 

Ці ведаеце вы, што адрознівае сапраўднага педагога? Не толькі веды і прафесійнае майстэрства, але і здольнасць запаліць у дзецях іскру. Менавіта такі настаўнік – Вольга Зарэцкая, з вуснаў якой беларуская мова льецца прыгожа, мілагучна, па-роднаму і па-сапраўднаму.

— Я проста люблю свой прадмет, літаратуру, і, здаецца, гэта заразна! — шчыра распавядае Вольга Аляксандраўна.

Сафія ж, по словах настаўніцы, з 5-га класа вылучалася нестандартным мысленнем, добрай вуснай і пісьмовай мовай. Але канчатковы выбар на карысць беларускай мовы і літаратуры сфарміраваўся не адразу:

— Яна добра ведае і англійскую, і рускую, але ўрэшце абрала беларускую. І гэта быў яе ўласны выбар, за што я ёй вельмі ўдзячная, — тлумачыць настаўніца.

Сафія – дзяўчына, якая сапраўды жыве літаратурай. Яна не толькі вывучае праграмныя творы, але і шмат чытае дадаткова: цікавіцца асобамі пісьменнікаў, іх жыццём, тым, што схавана за радкамі твораў.

–Каб дасягнуць такіх вынікаў на ўзроўні рэспублікі, ведаў мала — трэба сэрца, — з гонарам заўважае педагог.

Сама Сафія прызнаецца, што ключ да поспеху — у веры ў сябе:

— Я была ўпэўнена ў перамозе. І я адчувала падтрымку Вольгі Аляксандраўны, родных і сяброў.

— Але гэтая вера не з неба – яна мае падставы, — дадае настаўніца. 

Сапраўды, гэтая перамога – не латарэйны білет, а вынік упартай і сістэмнай працы. Падрыхтоўка да алімпіяды – гэта не толькі ўрокі і факультатывы, але і самастойная ўпартая праца.

Што далей? Зараз у Сафіі наперадзе 11-ы клас і новыя мэты. Яна яшчэ канчаткова не вырашыла, куды будзе паступаць, але ўпэўнена: веданне беларускай мовы і літаратуры стане яе моцнай кампетэнцыяй, незалежна ад выбару прафесіі. 

— Я ведаю, што магу яшчэ лепей. Напэўна ў наступным годзе буду імкнуцца да новых вынікаў, — кажа Сафія Палонская. 

Такія гісторыі – гэта не толькі гонар для школы і раёна, але і натхненне для ўсіх, хто імкнецца да ведаў. Бо калі ёсць любоў да справы, працавітасць і падтрымка настаўніка – усё атрымаецца! 

Тэкст і фота Алены ГРУК

МЕТКИ:
Предыдущая
Дисциплина и отсутствие дефицита кадров. Почему коллективный договор нужен в каждой организации
Следующая
С рабочим визитом Лепель посетил депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Виктор Азарёнок
Рекомендуем
30.08.2024
“Запрещенный товар” , “Опять мошенники” — Лепельский РОСК поделился хроникой происшествий
06.08.2024
В Беларуси заработал реестр автомобильных перевозок пассажиров в нерегулярном сообщении
31.10.2023
Молодой специалист Алеся Богданович довольна своей профессией
15.04.2024
Что грозит за нарушение правил содержания домашних животных?
Комментарии отключены.

Последние новости

  • В преддверии Дня Независимости Первый помиловал 16 человек
  • Пока мы помним – они живы: история о ветеранах войны и труда Анатолии Хоняке и Елене Чеклиной
  • Профессиональный подход: Оксана Лясун о преимуществах целевой подготовки кадров
  • Восьмилетний мальчик выпал из окна, спасти ребенка не удалось
  • О приобретении маркированных товаров на кассах самообслуживания с 1 июля 2025 года
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна

(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved