• Почему парни выбирают профессию спасателя, узнали у лепельчан…
  • Десятки лет в режиме повышенной готовности. Опытом и…
  • В Лепеле произошло ДТП. Пострадали водитель и пассажир
  • Отравление наркотиками стало причиной смерти минчанина. Возбуждено уголовное…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Школьный меридиан
    • Новости региона
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Беларусь помнит!
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
    • Бацькаўшчына
    • В стране
    • Сто дорог – одна твоя
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

У Лепельскім раёне прайшло спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства “Дом без пажару”

Редакция - Основы безопасности - 21.02.2025
Редакция
186 просм. 0 Комментариев

З пачатку года на Лепельшчыне адбылося сем пажараў, на якіх загінуў адзін чалавек. У адказ на гэтую трывожную тэндэнцыю работнікі МНС ініцыявалі маштабную прафілактычную работу, накіраваную на зніжэнне рызык узнікнення пажараў у жыллёвым фондзе, павышэнне культуры бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва.

У дапамогу лепельскім ратавальнікам сёння прыбылі работнікі Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС і правялі прафілактычную акцыю “Дом без пажару”. У рамках прафілактычных рэйдаў, наведваючы домаўладання, работнікі МНС давялі грамадзянам аператыўную абстаноўку, расказалі аб прычынах узнікнення пажараў і нагадалі аб неабходнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі ў быце. Асаблівую ўвагу ўдзялілі дзіцячай бяспецы, ацяпляльным прыборам, а таксама недапушчэнню курэння ў месцах, прызначаных для сну. Пры наяўнасці пячнога ацяплення ў домаўладаннях ратавальнікі акцэнтавалі ўвагу на стане комінаў у паддашкавых памяшканнях.

Асаблівую ўвагу работнікі МНС удзялілі наяўнасці і працаздольнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Жыхароў інфармавалі аб неабходнасці перыядычнай замены элементаў харчавання, прыводзячы прыклады станоўчай спрацоўкі і выратавання людзей.

– Асноўная задача гэтага «выратавальніка» – падаць гукавы сігнал і абудзіць вас. Чалавек у сне не адчувае пахі, таму прачнуцца своечасова і паспець выратавацца вам дапаможа толькі ён. Для гэтага апавяшчальнік павінен быць усталяваны ў тых пакоях, у якіх вы спіце, – растлумачылі ратавальнікі.

Шэраг тэматычных навучальных мерапрыемстваў на тэрыторыі горада Лепеля правялі і работнікі цэнтру прапаганды.

З выхаванцамі дзіцячага сада № 8 яны адправіліся ў краіну Баламуцію, у якой вывучалі правілы бяспекі жыццядзейнасці і дзеянні ў выпадку пажару.

Не застаўся без увагі і працоўны калектыў гэтай дзіцячай установы. З імі ратавальнікі правялі гутарку па выкананні правілаў пажарнай бяспекі ў побыце і на працоўным месцы.

Далей “дэсант” прапагандыстаў накіраваўся ў сярэднюю школу №3. У цікавай і даступнай форме дзецям нагадвалі прычыны ўзнікнення небяспечных сітуацый і тыя правілы, якія дапамогуць іх пазбегнуць.

Пагутарылі на тэму бяспекі і з наведвальнікамі цэнтральнай пошты горада Лепеля. Небяспека выхаду на лёд, спраўнасць пячнога ацяплення, правілы эксплуатацыі электрапрыбораў, неабходнасць у домаўладаннях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў – гэтыя і многія іншыя тэмы былі асветлены ў ходзе гутарак з грамадзянамі.

Пажарна-прафілактычная работа – гэта адзін з ключавых кампанентаў у забеспячэнні бяспекі насельніцтва, а выкананне рэкамендацый ратавальнікаў і выкананне правілаў пажарнай бяспекі – залог спакойнага і бяспечнага жыцця ў кожным доме.

Источник: МЧС Беларуси

МЕТКИ:
Предыдущая
На базе Лепельской ПМС проходит совет директоров ГП «Витебскмелиоводхоз» — управляющая компания холдинга «Витмелио», на котором проводится анализ результатов ушедшего года и ставятся задачи на 2025 год
Следующая
Александр Лукашенко вручил госнаграды и генеральские погоны высшему офицерскому составу
Рекомендуем
10.05.2024
Профилактическая акция «Не оставляйте детей одних!»
22.07.2025
Добровольные дружины: для чего и что могут?
25.06.2025
Госавтоинспекция Лепельского РОВД   проводит Единый день безопасности дорожного движения под девизом «Успевает тот, кто не торопится»
18.02.2025
О правилах безопасного катания на тюбингах
Комментарии отключены.

Последние новости

  • Почему парни выбирают профессию спасателя, узнали у лепельчан Ивана Конкина и Михаила Кравченко
  • Десятки лет в режиме повышенной готовности. Опытом и взглядами поделились два лепельских руководителя
  • В Лепеле произошло ДТП. Пострадали водитель и пассажир
  • Отравление наркотиками стало причиной смерти минчанина. Возбуждено уголовное дело
  • Перевозка опасных грузов в период уборочной кампании
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна

(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved