• Как долго можно купаться в воде, чтобы не…
  •  Президент Беларуси Александр Лукашенко 6 июня подписал указ…
  • Безопасные каникулы со спасателями
  • Патриарх Московский и всея Руси Кирилл наградил Президента…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Школьный меридиан
    • Новости региона
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Беларусь помнит!
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
    • Бацькаўшчына
    • В стране
    • Сто дорог – одна твоя
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

Брацкая магіла ў аграгарадку Камень: у кожнага быў свой лёс

Редакция - Великой Победе посвящается! - 10.01.2025
Редакция
626 просм. 0 Комментариев

 У цэнтры аграгарадка Камень знаходзіцца брацкая магіла воінаў, партызанаў і ахвяраў фашызму. У ёй пахаваны 83 франтавікі і лясныя салдаты, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1943-1944 гадах, і 22 мірныя жыхары, расстраляныя гітлераўцамі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1964 годзе на магіле быў усталяваны помнік — скульптура воіна. У кожнага з тых, хто знайшоў тут апошні прытулак, быў свой лёс, засталіся блізкія і родныя людзі. Пераважная большасць загінулых нарадзіліся і выраслі, мужнелі і сталелі ўдалечыні ад Лепельшчыны, дзе трагічна абарвалася іх жыццё. Выклікаюць цікавасць дасланыя здалёк, з родных мясцін, лісты пра гэтых людзей.

 Жонка сяржанта 166-й стралковай дывізіі 517-га стралковага палка Аюна Алмаметава, ураджэнца вёскі Мачалейка Вадзінскага раёна Пензенскай вобласці, жыццё якога абарвала варожая куля паблізу ад вёскі Губіна Лепельскага раёна, адзначае ва ўспамінах: “Мой муж працаваў у калгасе брыгадзірам. У кастрычніку 1941 года яго забралі на вайну. Я засталася адна з дзвюма дзецьмі, ужо была цяжарная яшчэ і дачкой, пра якую ён так і не даведаўся. Ваяваў у Вышнім Валачку. Прыслаў дадому некалькі пісем. У адным з іх напісаў, што ўвесь час знаходзіцца ў баях. Затым ён трапіў у Беларусь. У пісьме паведаміў, што паранены і ў яго спіне асколкі. У 1944 годзе прыйшла вестка ад сябра, што ён загінуў”.

 Пляменніца радавога 139-га стралковага палка 46-й стралковай дывізіі Мікалая Балакіна, ураджэнца вёскі Балакіна Махнеўскага раёна Свярдлоўскай вобласці, напісала ў пісьме пра свайго загінулага дзядзьку: “Бацькі яго выехалі з вёскі Балакіна ў час калектывізацыі. У іх было чацвёра дзяцей. Калі бацькі памёрлі, дзяцей аддалі ў дзіцячы дом. Але Колю было там дрэнна, і ён збег, адшукаў сям’ю свайго стрыечнага брата, а майго бацькі, у якой выхоўваўся разам з намі. Ён быў для нас і старэйшым братам, і лепшым сябрам, і абаронцам. Наша маці яго вельмі любіла і шкадавала як сірату. У калгасе ён быў незаменным работнікам. І араў, і сеяў, і касіў, і жаў збажыну.

 Мне было 12 гадоў, калі мы праводзілі яго на фронт. Бацька наш таксама пайшоў на фронт у ліпені 1941 года. І яго не стала. Так у гэтую Богам праклятую вайну пазбавіліся мы двух самых дарагіх нам людзей – бацькі і дзядзькі”.

 А вось што ўспамінаў родны брат пра сяржанта 89-й танкавай брыгады Івана Жалудкова, ураджэнца вёскі Глінкі Шаблыкінскага раёна Арлоўскай вобласці, які загінуў каля вёскі Катоўшчына Лепельскага раёна: “Я быў яшчэ дзіцём, калі брат катаў мяне на трактары. Ён працаваў у нашым калгасе трактарыстам.

 У 1939 годзе яго забралі ў армію. Служыў ён у Харкаве, у танкавых войсках. Затым іх перавялі да заходняй дзяржаўнай мяжы, і там яго заспела вайна. У пачатку вайны пісем не атрымоўвалі і не ведалі, што з ім і дзе ён ёсць. Затым у 1943 годзе яго танкавая часць вызваліла вёску ў трох кіламетрах ад нашай і праз некалькі дзён мы ўсёй сям’ёй сустрэліся. Радасць была вялікая, а асабліва для мяне, бо гэта быў мой брат і мне вельмі хацелася быць побач з ім. Аднак гэта была апошняя радасць. Брат паехаў, і ў жніўні 1944 года мы даведаліся пра яго гібель”.

Мікалай ГАРБАЧОЎ, няштатны аўтар

МЕТКИ:
Предыдущая
Поздравления, заботу, внимание и подарки сегодня получили также бабушки и дедушки, проживающие в отделении круглосуточного пребывания для граждан пожилого возраста “Святліца”
Следующая
Совсем скоро – 30 января 2025 года – Березинский биосферный заповедник отметит 100-летний юбилей
Рекомендуем
20.02.2025
Война в сердце, в памяти, в книгах – в библиотеке Лепеля открылась новая экспозиция
07.05.2025
В Лепельском районном краеведческом музее прошел урок мужества для подростков
06.05.2024
Накануне 9 мая депутат Палаты Представителей Национального собрания Республики Беларусь, Виктор Азарёнок встретился с ветеранами
10.05.2024
Салют Победы
Комментарии отключены.

Последние новости

  • Как долго можно купаться в воде, чтобы не получить переохлаждение, напомнили в ОСВОД
  •  Президент Беларуси Александр Лукашенко 6 июня подписал указ №227 “О повышении эффективности контрольной (надзорной) деятельности”
  • Безопасные каникулы со спасателями
  • Патриарх Московский и всея Руси Кирилл наградил Президента Беларуси Александра Лукашенко орденом Святого благоверного князя Даниила Московского I степени
  • Глава государства Александр Лукашенко направил приветствие участникам V Форума медийного сообщества Беларуси и ХХI Национального конкурса “Золотая Литера”
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна

(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved