• В здании райисполкома проходит XXXXIX отчетно-выборная конференция Лепельской…
  • Пенсионерка лишилась более Br35 тыс. из-за телефонных мошенников
  • На гребне волны: стали известны результаты соревнований
  • Телефонный разговор президентов Беларуси и России Александра Лукашенко…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Школьный меридиан
    • Новости региона
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Беларусь помнит!
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
    • Бацькаўшчына
    • В стране
    • Сто дорог – одна твоя
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

Ценная реликвия в дар Лепельскому районному краеведческому музею

Наталья Храповицкая - Бацькаўшчына - 16.12.2024
Наталья Храповицкая
339 просм. 0 Комментариев

У аграгарадку Слабада, у парку побач са школай, устаноўлены абеліск загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны жыхарам Слабадскога сельсавета. На гранітным мануменце высечаны 154 прозвішчы землякоў, якія не вярнуліся з вайны. Ёсць на імёны і братоў Пшонкаў – Мікалая і Паўла. Гісторыя старэйшага з братоў – Мікалая, набыла вялікі рэзананс дзесяць гадоў назад, калі яго астанкі з воінскімі ўрачыстасцямі былі пахаваны на могілках у Слабадзе. Праз семдзесят два гады, а менавіта столькі Мікалай лічыўся прапаўшым без вестак, яго імя было вернута з небыцця, а сам ён знайшоў вечны спакой у роднай зямельцы, побач з маці.
Імя пілота знішчальніка І-153 “Чайка”, старэйшага сяржанта Мікалая Міхайлавіча Пшонкі ўвекавечана не толькі на гранітных плітах помніка загінуўшым землякам і надмагільнага абеліска, пра яго зняты дакументальны фільм і напісана кніга, яго імя носіць Слабадская сярэдняя школа, а ў школьным музеі створана невялікая музейная экспазіцыя.
А цяпер яшчэ большая колькасць лепяльчан і гасцей нашага раёна змогуць пазнаёміцца з лёсам нашага земляка, калі завітаюць у Лепельскі краязнаўчы музей, дзе завяршаецца праца па стварэнню экспазіцыі, прысвечанай перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Асобны фрагмент ваеннай экспазіцыі будзе прысвечаны Мікалаю Пшонку, дзе можна будзе пабачыць шэраг экспанатаў, якія знаёмяць з лёсам нашага земляка. Сярод іх гадзіннік маркі “Палёт”, такія выраблялі ў 1930-я гады на 1-м гадзіннікавым заводзе ў Маскве.
Перад вайной Мікалай з’яўляўся курсантам лётнага вучылішча. На памяць аб сабе ён падарыў малодшаму брату Паўлу свой кішэнны гадзіннік, калі прыязджаў на пабыўку дадому. Гэтую святую рэліквію маці Марыя Сямёнаўна ашчадна захоўвала ўсё жыццё.
Да цяперашняга часу рэліквію збераглі і захавалі ў сваёй сям’і Мікалай і Маргарыта Анікей, якія былі вельмі блізкімі людзьмі з Марыяй Пшонкай. Мікалай Аляксандравіч успамінае, як па вечарах, калі выдавалася вольная хвіліна, Марыя Сямёнаўна распавядала пра сваіх загінулых сыноў. Паказвала фотаздымкі, радавалася, што вырасціла іх прыгожымі і дужымі. Трымала ў руках нешматлікія рэчы, якія засталіся адзіным успамінам пра дзяцей…
Калі Анікеі даведаліся, што ствараецца экспазіцыя, прысвечаная Мікалаю Пшонку, на сямейным савеце вырашылі перадаць, стаўшы ўжо і ім дарагой рэччу гадзіннік свайго земляка ў раённы музей. Ужо хутка гадзіннік, які Мікалай Аляксандравіч з Маргарытай Васільеўнай урачыста ўручылі супрацоўнікам музея, зойме годнае месца ў новай экспазіцыі музея.
19 лістапада 1942 года экіпажы некалькіх І-153 атрымалі загад камандавання ляцець на штурмоўку наземных цэляў праціўніка. Па зададзенаму маршруту самалёты рухаліся ўздоўж узбярэжжа Чорнага мора. Раптам наляцелі нямецкія знішчальнікі. Усю ўвагу ворага Мікалай Пшонка адцягнуў на сябе, такім чынам даючы магчымасць адысці на аэрадром сваім таварышам. Ён уступіў у няроўны бой з некалькімі варожымі знішчальнікамі. У смяртэльнай схватцы расстраляў увесь боекамплект, і будучы параненым накіраваў прашытую сотнямі куль “Чайку” на нямецкую батарэю. Самалёт не дацягнуў да цэлі нейкіх пару дзясяткаў метраў і зваліўся ля падножжа гара Камяністая. Загінуў Мікалай Пшонка як сапраўдны герой. Але доўгія дзесяцігоддзі захоўвала краснадарская зямля таямніцу яго подзвігу.
Малодшы брат Мікалая Павел таксама не вярнуўся з вайны да любай маці ў родную вёску. Пасля заканчэння школы ён працаваў у калгасе “Маяк”. У 1940 годзе малодшага сына Пшонкаў прызвалі ў Чырвоную Армію. Адыходзячы ў войска пакінуў на захаванне маці гадзіннік, падараваны Мікалаем. Вядома, што Павел напярэдадні вайны быў курсантам Львоўскай палкавой школы. Недзе там, пад Львовам, у першыя месяцы ваеннага ліхалецця губляюцца яго сляды.
Марыя Сямёнаўна Пшонка пакінула гэты свет у 1991-м, калі ёй было сто тры гады. На зямлі жанчыну так доўга трымала надзея, якую пранесла праз усё жыццё. Верыла, што дачакаецца з вайны сыноў. Вяскоўцы распавядаюць, што часта бачылі, як яна з акна сваёй хаты падоўгу глядзела на дарогу – усё чакала. Нават праз многія дзесяцігоддзі не магла далёка адысціся з падворку, а раптам нехта з яе хлопчыкаў вернецца і не заспее маці дома. Мікалай вярнуўся, вярнуўся са спазненнем, але ўжо назаўсёды…

Валерый Тухта

МЕТКИ:
Предыдущая
“Дружба – дар Всевышнего”. В СМИ Омана вышла статья Александра Лукашенко о сотрудничестве двух стран
Следующая
Оставленная без присмотра вещь – чужая собственность?
Рекомендуем
10.12.2024
Лепельчанка об истории родного края
22.07.2024
14-й ежегодный крестный ход в честь Казанской иконы Божьей Матери прошел в Лепеле
24.01.2023
Городской пляж
29.02.2024
Сэрцам кранiся роднай мовы
Комментарии отключены.

Последние новости

  • В здании райисполкома проходит XXXXIX отчетно-выборная конференция Лепельской районной организации Общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодежи»
  • Пенсионерка лишилась более Br35 тыс. из-за телефонных мошенников
  • На гребне волны: стали известны результаты соревнований
  • Телефонный разговор президентов Беларуси и России Александра Лукашенко и Владимира Путина состоялся 17 августа
  • Погибла от удара током в ванной 
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна

(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved