У рамках рэспубліканскай акцыі «Вакацыі без дыму і агню» работнікі Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі навучальныя мерапрыемствы з малымі з Бароўскага, Палсвіжскага і дзіцячага сада №1 горада Лепеля.
Ужо ў дашкольным узросце дзеткі выдатна запамінаюць і нават могуць навучыць правілам пажарнай бяспекі дарослых.
Ратавальнікі правялі з дашкольнікамі тэматычную гутарку, прысвечаную асновам бяспекі жыццядзейнасці, падчас якой хлапчукі і дзяўчынкі не толькі ўважліва слухалі, але і дружна адказвалі на пастаўленыя пытанні. Дашкаляты строга ўразумелі, што запалкі дзецям не цацка, а месцы для гульняў павінны быць бяспечнымі.
Падчас заняткаў хлопцы ў гульнявой форме тэлефанавалі па тэлефонах «101» і «112», вучачыся правільна паведамляць пра надзвычайную сітуацыю і дзейнічаць у выпадку пажару, а таксама актыўна ўдзельнічалі ў гульне «Небяспечна-бяспечна».
У завяршэнні мерапрыемства ўсе дзеці атрымалі кніжкі-размалёўкі па бяспецы жыццядзейнасці.