LATEST
  • Прием граждан по вопросам, относящимся к компетенции Следственного…
  • Вниманию физических лиц, не уплативших единый имущественный платеж!
  • О включении в состав расходов сумм амортизационных отчислений
  • Мнение о ВНС Александра Молчанова, заместителя директора по…
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщены
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю

Смелость и решимость: как сотрудники газеты-партизанки «Калгасная праўда» помогали в борьбе с врагами

Наталья Храповицкая - 95 лет пишем историю - 16.07.2025
Наталья Храповицкая
246 просм. 0 Комментариев

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны на пэўны час прыпыніўся выхад газеты. Аднак Бюро Лепельскага падпольнага райкама партыі прыняло рашэнне аб арганізацыі ў першыя гады вайны партызанскай друкарні.

Ужо ў красавіку 1942 года аднавіўся выпуск «Калгаснай праўды». Рэдактарам газеты быў зацверджаны Клім Пацэйка. Дарэчы, ён жа з’яўляўся рэдактарам «Калгаснай праўды» і ў пасляваенны час аж да 1962 года.

Паліграфічнай базы падпольны райкам на той час не меў. Пачаўся пошук шрыфтоў, фарбы, паперы. Клім Пацэйка да гэтага перыяду быў супрацоўнікам ушацкай раённай газеты «Прымежны калгаснік» і ведаў, што напярэдадні акупацыі гарадскога пасёлка Ушачы абсталяванне друкарні было схавана ў калодзежы. Там жа быў і друкарскі станок, які можна было выкарыстоўваць для выдання невялікага фармату газет і лістовак.

Ва Ушачы накіравалася група з пяці чалавек, аднак іх абстралялі фашысты. Пазней, у кастрычніку 1942 года, сіламі двух партызанскіх злучэнняў акупантаў выбілі з Ушачаў. Дасталі станок, а таксама пад падлогай былой друкарні сабралі пяць кілаграмаў шрыфту.

Жыхар вёскі Ваўчо Карп Усцінаў перадаў партызанам каля 10 кілаграмаў паперы і дзве бляшанкі фарбы. Усё гэта даставілі ў вёску Антунова Ушацкага раёна, дзе размяшчаўся штаб брыгады Дуброўскага.

Небяспечная праца…

Аднак патрэбны былі работнікі. З вёскі Пліна Ушацкага раёна ў партызанскую брыгаду прыйшлі наборшчыцы з былога «Прымежнага калгасніка» Вольга Конах і Насця Косава. У трэцім партызанскім атрадзе змагаўся з ворагам кулямётчык Уладзімір Качан. Ён да вайны працаваў у друкарні. Уцёк з фашысцкага лагера Ілья Панін, які добра ведаў наборную справу. Іх адправілі на работу ў друкарню. Таксама сюды накіравалі Паўла Краснова, які да вайны паспеў скончыць 4 курсы БДУ. Красноў добра складаў вершы, сатырычныя подпісы пад палітычнымі карыкатурамі. Карэктарам стала Ія Ягорава, настаўніца-бежанка з-пад Веліжа.

У рэдкалегію ўвайшлі Аляксандра Зянюк, Мікалай Гуціеў і Павел Усцінаў.

…Пасля арышту друкароў-падпольшчыкаў газета стала выходзіць у лясах, дзе партызаны наладзілі выданне чарговых нумароў. Газета-партызанка мела тыраж 300–500 экзэмпляраў. Усяго іх, згодна з архіўнымі звесткамі, выпушчана 112. Вельмі шкада, што газетныя лісты амаль не захаваліся. Праўда, у экспазіцыі Лепельскага краязнаўчага музея змешчаны чатыры нумары за 1943 год.

З нецярпеннем чакалі ў атрадах вёсках газету «Калгасная праўда». Яна была органам Лепельскага падпольнага райкама партыі. Старонкі друкаванага выдання былі запоўнены кароткімі паведамленнямі аб справах народных мсціўцаў, аб зверствах фашыстаў.

48 нумароў газеты выйшла за гады акупацыі раёна. Газета імкнулася своечасова інфармаваць сваіх чытачоў аб падзеях на франтах, раскрывала антычалавечую сутнасць фашызму, заклікала грамадзян уступаць у партызанскія атрады.

У артыкуле «Блізка час расплаты» расказвалася пра дзікія зверствы фашыстаў на акупіраваных тэрыторыях: «Але блізка час расплаты. Чырвоная армія на ўсіх франтах б’е заклятага ворага. У тыле днём і ноччу не даюць спакою фашыстам народныя мсціўцы».

МЕТКИ:
Предыдущая
Александр Лукашенко назначил спецпредставителя Беларуси по реализации договора о гарантиях безопасности в СГ
Следующая
На Лепельщине поздравили передовика “зеленого конвейера”
Рекомендуем
19.02.2025
Луч маяка в темноте, или Как районная газета помогала приближать Победу?
12.08.2025
А вы знали, что зданию редакции более 100 лет?
28.10.2025
Ад Каўказа да Берліна: баявы шлях фотакарэспандэнта Пачкаева
18.10.2025
Владимир Метла – первый редактор районной газеты на Лепельщине
Комментарии отключены.

Последние новости

  • Прием граждан по вопросам, относящимся к компетенции Следственного комитета Республики Беларусь
  • Вниманию физических лиц, не уплативших единый имущественный платеж!
  • О включении в состав расходов сумм амортизационных отчислений
  • Мнение о ВНС Александра Молчанова, заместителя директора по идеологической работе КУПП “Боровка”
  • Комплексный подход: как в Беларуси улучшают доступ к медуслугам для людей с инвалидностью 
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

УЧРЕДИТЕЛЬ

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна
(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved