LATEST
  • Ад Каўказа да Берліна: баявы шлях фотакарэспандэнта Пачкаева
  • Директора предприятия АПК будут судить за взятки
  • Александр Лукашенко выразил надежду, что Беларусь и Чехия…
  • В ГАИ рассказали о дорожной обстановке за выходные
Лепельский край
  • Главная
  • Новости
    • Общество
    • Президент
    • Пульс Лепельщины
    • Спорт
    • Культура
    • Молодёжное
    • Основы безопасности
    • Здоровье
    • Сельское хозяйство
    • Власть и люди
    • Беларусь — это мы
    • Человек и закон
    • Охрана природы
  • Реклама
  • О редакции
  • 95 лет пишем историю
☰
Лепельский край
HAPPY LIFE

Ад Каўказа да Берліна: баявы шлях фотакарэспандэнта Пачкаева

Яна Мисник - 95 лет пишем историю - 28.10.2025
Яна Мисник
47 просм. 0 Комментариев

Сёння аповед пойдзе пра маладога супрацоўніка лепельскай раённай газеты, якая ў 1930-я гады выдавалася пад назвай “Калгасная праўда”. На здымку, які датаваны 1939-м годам, былы загадчык аддзела інфармацыі Пётр  Пачкаеў  і загадчык тыпаграфіі Сяргей Бараноўскі. Верагодней за ўсё, фотаздымак быў зроблены падчас візіту ў рэдакцыю раёнкі Пятра Пачкаева, які з 1938 года ўжо служыў у Чырвонай арміі. На былым газетчыку – вайсковая форма са знакамі адрознення сяржанта авіяцыі.

Па старых падшыўках “Калгаснай праўды” атрымалася прасачыць, што падпісаныя прозвішчам Пачкаеў фотаздымкі і асобныя матэрыялы ў раёнцы з’яўляюцца на яе старонках з другой паловы 1930-х гадоў. Таксама ў сямейных архівах даводзілася бачыць некалькі фотаздымкаў пазначанага перыяду, таксама падпісаных прозвішчам Пачкаеў.

Па звестках, атрыманых ад сваякоў Пятра Пачкаева, вядома, што ён нарадзіўся ў вёсцы Вялікае Копна Полацкага раёна і пасля вучобы ў тэхнікуме быў накіраваны на працу ў газету “Калгасная праўда”. У 1938-м годзе быў прызваны ў Чырвоную армію і прызначаны на пасаду, звязаную з абслугоўваннем фотаапаратуры, якая выкарыстоўвалася на ваенных самалётах.  У 1939 – 1940 гадах Пётр Пачкаеў удзельнічаў у савецка-фінскай вайне. У гады Вялікай Айчыннай вайны на фронце – з першага да апошняга дня. Службу праходзіў на пасадзе тэхніка ў часцях авіяцыі далёкага дзеяння. Неаднаразова даводзілася вылятаць старшыне Пачкаеву на разведку па фатаграфаванні варожых аб’ектаў. У абавязкі таксама ўваходзіла абслугоўванне авіяцыйнага фотаабсталявання і навучанне спецыфічнай працы навабранцаў.

Пасля вайны Пётр Пачкаеў працягнуў службу ў войску. У 1953 годзе ў  званні маёра звольніўся ў запас, узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі і шматлікімі медалямі, па якіх можна прасачыць геаграфію яго вылетаў ад Каўказа да Берліна. Вярнуўся на сталае месца пражывання ў Лепель, дзе і памёр у 1960-х гадах.

Валерый Тухта

МЕТКИ:
Предыдущая
Директора предприятия АПК будут судить за взятки
Рекомендуем
16.07.2025
Смелость и решимость: как сотрудники газеты-партизанки «Калгасная праўда» помогали в борьбе с врагами
18.10.2025
Владимир Метла – первый редактор районной газеты на Лепельщине
12.08.2025
А вы знали, что зданию редакции более 100 лет?
19.02.2025
Луч маяка в темноте, или Как районная газета помогала приближать Победу?
Комментарии отключены.

Последние новости

  • Ад Каўказа да Берліна: баявы шлях фотакарэспандэнта Пачкаева
  • Директора предприятия АПК будут судить за взятки
  • Александр Лукашенко выразил надежду, что Беларусь и Чехия в ближайшем будущем преодолеют существующую турбулентность
  • В ГАИ рассказали о дорожной обстановке за выходные
  • УП «Витебскоблгаз» напоминает! «Осторожно — угарный газ»
ГРУППЫ И СОЦСЕТИ
РЕДАКЦИЯ

211174 Витебская обл., г. Лепель, ул. Ленинская, 8/65.

lepel.kraj@gmail.com

Лепельский районный исполнительный комитет

ГЛАВНЫЙ РЕДАКТОР

Мисник Яна Владимировна
(8-02132) 6-66-78

РАЗРАБОТКА САЙТА

Яндекс.Метрика
Вверх
© Copyright 2025 - Лепельский край . All Rights Reserved